Сьвяты мучанік Парамон

Радца ўсходніх земляў цэзарства Аквіаній увязьніў 370 хрысьціянаў і рознымі пакутамі змушаў іх пакланіцца паганскім багам. Парамон, паганін, бачачы жорсткасьць Аквінія і мучаніцтва хрысьціянаў, голасна вызнаў сваю веру ў Хрыста. Пасьля вялікіх пакутаў быў засечаны мечам.

Сьвяты мучанік Філумен

Сьвяты Філумен жыў у часы Аўрэлія (270-275) і паходзіў з Лікаоніі. Быў пекарам і пастаўляў хлеб у розныя мясцовасьці Галатыі. Перад губернатарм Анкірыі яго абвінавацілі у вызнаваньні Хрыста, што сьвяты адважна пацьвердзіў. Яму зьвязалі жалезнымі ланцугамі рукі і ногі, і мячом рэзалі цела. Пакуты з дапамогай Хрыста не зрабілі яму вялікай шкоды. Зьвязанага за рукі і ногі яго цягнулі канямі, падчас пакутаў сьвяты памёр.