Вялебны мучанік Сьцяпан Новы

Сьвяты Сьцяпан нарадзіўся ў Канстантынопалі ў верасьні 715 году. Яго ахрысьціў патрыярх сьв. Герман І. Ва ўзросьце 16 гадоў пачаў весьці манаскае жыцьцё на гары сьв. Аўксенція ў Бітыніі пад кіраўніцтвам сьв. Яна. Калі ён у 743 годзе памёр, сьв. Сьцяпан пасяліўся ў ягонай кельлі. У 764 годзе цэзар Канстантын V Капранім пачаў перасьледаваньне хрысьціянаў, якія шанавалі іконы, між іншымі і Сьцяпана. Пасьля 11 месяцаў сьвяты вярнуўся з выгнаньня. Са зьвязанымі нагамі яго выцягнулі на плошчу і каменавалі, як першамучаніка Сьцяпана. За гэта яго назвалі “Новым Сьцяпанам”. На канец выцялі яго вялізным каменем па галаве і сьвяты памёр 28 лістапада 764 году.

Мучанік Ірынарх

Сьвяты мучанік Ірынарх пацярпеў мучаніцтва за веру ў Хрыста разам з сямю жанчынамі ў Арменіі ў часы цэзара Дыяклетыяна.