Мучанік Якуб нарадзіўся ў Персіі, паходзіў з вяльможнай сям’і і быў добрым прыяцелем караля Персіі. Ад нараджэньня быў хрысьціянінам, але аьлеплены сяброўствам з каралём, адрокся Хрыста. Маці і жонка, даведаўшыся пра гэта, напісалі да яго ліст, у якім казалі, што не хочуць мець з ім нічога супольнага, паколькі ён зямныя і часовыя рэчы паставіў вышэй за любоў Хрыста. Узрушаны гэтым, Якуб пакаяўся і навярнуўся, цалкам зьмяніўшы сваё стаўленьне да караля. За гэта кароль угневаўся на сьвятога і асудзіў яго на страшную сьмерць: аддалі мучаніка дзікім звяром і тыя разадралі яго на часткі.