Сьвяты Аліпій паходзіў з Адрыянопаля ў Пафлагоніі. Быў дыяканам і адказным за гаспадарчыя справы Царквы. Ва ўзросьце 30 гадоў пакінуў усё і пайшоў жыць на пустэлю. Каб унікнуць тлумаў народу, якія прыходзілі да яго, узышоў на слуп, дзе прабыў 53 гады. Калі ўжо зусім зьнясілеў і не мог стаяць, то ляжаў 13 гадоў на адным баку і ніколі не павярнуўся на іншы бок, аж да моманту калі адышоў да Бога ў 640 годзе.