Сьвятамучанік Клімент, папа Рымскі і сьвяты Пётр, біскуп Александрыйскі

Сьвяты Клімент, папа Рымскі, нарадзіўся ў Рыме ў заможнай сям’і, атрымаў выдатную адукацыю. Пачуўшы пра Хрыста, накіраваўся ў Александрыі, дзе сустрэў апостала Варнаву, які і наставіў яго ў веры. Ад сьвятога апостала Пятра прыняў хрост і стаўся ягоным вучням і спадарожнікам. Перад сваёй сьмерць сьв. ап. Пётр рукапаклаў сьв. Клімента на біскупа Рыму. Ягонае цнатлівае жыцьцё многіх навярнулі да Хрыста. Імператар Траян, паганец, пачуўшы пра гэта адправіў сьв. Клімента ў выгнаньне. За ім пайшлі таксама ягоныя вучні. Але і там сьвяты не пераставаў пабвяшчаць Хрыстовую веру і чыніць цуды, за што імператар загадаў патапіць сьв. Клімента ў моры (101 г.)