Вялікамучаніца Кацярына

Памерла мучаніца найверагодней 24 або 25.11.305 году. Паходзіла з каралеўскага роду і будучы 18-гадовай хрысьціянкай умацоўвала ў веры хрысьціянаў, перасьледаваных імператарам Максімінам, а яго самога схіляла да веры ў Бога. За тое, што яна адмовілася скласьці ахвяру паганскім бажкам і адкінула прапанову шлюбу была кінутая ў вязьніцу і вельмі пакутвала, але выйшла з тых тартураў бяз шкоды. Пад яе ўплывам навярнуліся вартаўнікі вязьніцы.