Сьвяты Халімон паходзіў з горада Калосы ў Фрыгіі, быў заможным чалавекам. Анісім, ягоны нявольнік, уцёк у Рым, дзе яго сустрэў сьв. Павал, наставіў яго на шлях дабрадзейнасьці і праўды і адправіў да свайго гаспадара Халімона з лістом, які ўвайшоў у канон Кнігаў Сьвятога Пісьма.
Сьвятая Цыцылія пацярпела пакуты і дзеля свайго высокага паходжаньня была пахаваная разам з біскупамі Рыму на могілках Калікста.