Вялебны Рыгор Дэкапаліт

Сьв. Рыгор нарадзіўся ў Ізаўрыі (Малая Азія) умястэчку Ірынопалі. Ад маладосьці вывучаў Сьвятое Пісьмо, а пасьля аддаўся служэньню Царкве. Дасягнуўшы паўналецьця, адмовіўся жаніцца і таемна ад бацькоў уцёк з дому. Усё жыцьцё падарожнічаў, умацоўваючы верных у барацьбе з іконаборцамі. Каля 840 году прыбыў у Канстантынопаль, таемна спадзеючыся пацярпець за веру. Памёр у Канстантынопалі 20 лістапада 842 году.

Сьвяты Прокл, архібіскуп Канстантынопальскі

Сьвяты Прокл быў адным з найбліжэйшых прыхільнікаў сьвятога Яна Залатавуснага. У 439 годзе перавёз яго рэліквіі з Кападокіі ў Канстантынопаль. Быў патрыярхам Канстантынопаля (434-446). Да нашых часоў дайшло 21 яго казаньне, вельмі важных з пункту гледжаньня дагматычнага і літургічнага. Памёр у 446 годзе.

Вялебная Язафата (Гардашэўская)

Вялебная Язафата нарадзілася 20 лістапада 1869 г. у Львове ў беднай сям’і. Ва ўзросьце 18 гадоў, пад уплывам духоўных рэкалекцыяў айцоў базыльянаў, адчула пакліканьне да богапасьвячанага жыцьця. Разам з айцом Кірылам Сялецкім – пробашчам Жужэля, і а. Ераміею Ламніцкім ЧСВВ, с. Язафата засноўвае новую супольнасьць Сёстраў Служэбніцаў Беззаганнай Дзевы Марыі, пакліканае да актыўнае працы сярод людзей. С. Язафата зьдзяйсьняла сваё пакліканьне з ахвярнасьцю, пастаянна памятаючы пр Хрыстовы запавет любові да Бога і бліжняга, ды з пакораю пераносіла ўсе пакуты і цяжкасьці.