Сьвяты апостал і евангеліст Мацьвей

Сьвяты Мацьвей, вядомы як Левій, быў мытнікам, які зладзіў Ісусу пачастунак у сваім доме, як распавядае Евангельле (Мц 9.9-18). Натхнёны Духам Сьвятым напісаў Евангельле па-габрэйску, абвяшчаў Добрую вестку габрэям. На іконах побач з ім малююць постаць чалавека, паколькі ягонае Евангельле пачынаецца з апісаньня радаводу Ісуса.