Ян Залатавуст, патрыярх Канстантынопальскі

Нарадзіўся каля 344-347 г. у Антыёхіі Сірыйскай; ягоны айцец быў высокім вайсковым начальнікам, а маці вызначалася цнатлівым жыцьцём. Прыняўшы хрост у 369 годзе, сьв. Ян вёў пустэльніцкае жыцьцё паблізу Антыёхіі. У 381 г. патрыярх Канстантынопальскі Мялецій пасьвяціў яго на дыякана, а ў 386 г. патрыярх Флавіян -- на сьвятара. За свае выдатныя казаньні і тлумачэньні Сьвятога Пісьма атрымаў імя Залатавусны. Стаўшы ў 398 г. архібіскупам, прыдбаў сабе шмат ворагаў за сваю прастату і бескампраміснасьць. Часта ў сваіх казаньнях асуджаў пакланеньне цэзарскай уладзе, за што быў несправядліва выгнаны ў Кукузу ў Арменію. Памёр у 407 г. у Каманах Пантыйскіх, кажучы: “Слава Богу за ўсё”. Ягоныя мошчы знаходзіліся ў базыліцы сьв. Пятра ў Ватыкане, а 26 лістапада 2004 г. Папа Ян Павал ІІ перадаў іх у Канстантынопаль. Вядомы сьв. Ян Залатавусны як творца тэкстаў Боскай Літургіі.