Сьв. Павал, патрыярах Канстантынопальскі

Сёньня дзень літургічнай згадкі сьв. Паўла, патрыяраха Канстантынопальскага. Сьв. Павел быў сакратаром біскупа канстантынопальскага Аляксандра (314-337). Пасьля ягонай сьмерці праціўнікі Арыя выбралі Паўла на пасад біскупа, калі імператар Канстанц (337-350), прыхільнік Арыя быў у Антыёхіі. Пасьля павароту ў Канстантынолпаль ён скінуў Паўла з пасаду. Пасьля ўмяшальніцтва папы рымскага сьв. Юлія (337-352), Павел быў вернуты на пасад біскупа. Пазьней, у выніку арыянскіх інтрыгаў, ён ізноў быў скінуты з пасаду, але пасьля сабору ў Сардыкіі (сучаснай Сафіі), які адбыўся ў 343-344 вярнуўся да сваіх абавязкаў. Урэшце сьв. Павел быў высланы ў Арменію, дзе прыхільнікі арыянства ўдышылі яго амафорам падчас служэньня літургіі (351).