Вялебны Янікі Вялікі нарадзіўся ў Бітыніі, у Малой Азіі, у 752 годзе. Ягоная сям’я была вельмі ўбогая, таму не магла даць яму нейкую адукацыю. У маладым веку быў прыняты да імператарскага войска. Паказаў сябе добрым салдатам у шэрагу бітваў з баўгарамі. Аднаго разу, пабачыўшы як багата ягоных таварышаў былі забітыя пакінуў войска і вырашыў пачаць пустэльнічае жыцьцё. У 795 годзе адыйшоў на гару Алімп да самой сьмерці (846) праводзіў пустэльнічае . жыцьцё, удзяляў настаўленьні прыходзячым да яго людзям.;
Мучанікі Нікандр, біскуп Мірскі і Ярмей прасьвітар былі вучнямі сьвятога апостала Ціта. Актыўна працавалі ў справе навяртання паганаў на хрысціянства. Абвінавачаныя ў судзе за вызнаваньне хрысціянства, перад сьмерцю перажылі жахлівыя мучэньні, але не выракліся Хрыста.