Мучанікі Акепсіма біскуп, Язэп прасьвітэр і Айтал дыякан былі замучаныя ў Персіі падчас панаваньня Сапора ІІ (311-381). Акепсіма, васьмідзесяцігадовы старац быў арыштаваны, біты салдатамі і праз тры гады цяжкага ўвязьненьня засечаны мечам. Сьв. Язэпа павешана за галаву, жыўцом з яго абдзёрта скура, укаменавана і ён быў пахаваны праз пад грудай каменьня ў 379 годзе. Айтал, дыякан, пасьля вялікіх мукаў, таксама быў укаменаваны ў тым самым годзе.