Апосталы Стах, Амплій і інш. з 70-ці

Апостальства ёсьць першым чынам дарам апостальскага служэньня, і таму з самага пачатку кола апосталаў не абмяжоўваецца дванаццацьцю. Нароўні з асноўным паданьнем, якое гаворыць пра дванаццаць апосталах, у Ев. ад Лукі паведамляецца, што Хрыстос “абраў... і іншых семдзесят (вучняў) і паслаў іх па два ва ўсякі горад і месца, куды сам жадаў ісьці” (Лк. 10. 1); такім чынам, апроч дванаццаці існавала яшчэ і семдзесят апосталаў [2]. Імёны сямідзесяці апосталаў у Новым Запавеце не названы. Сьпіс сямідзесяці апосталаў, прыводзіцца ў календары, які быў складзены ў V - VI стст. і не зусім дакладны. Да сямідзесяці апосталам паданьне адносіць евангелістаў Марка і Луку, а таксама да ліку "сямідзесяці апосталаў" былі прылічаны шматлікія, навернутыя пазьней (галоўным чынам, вучні ап. Паўла) за іх вялікія місіянерскія працы.