Апостал Якуб, сваяк Гасподні

Ён быў сынам Клеопы і Марыі (Мк 15, 40 і Ян 19, 25) і названы разам з Ясіяй, Юдай і Сымонам "братам" (блізкім сваяком) Ісуса (Мк 6, 3; Мф 13, 55). Як усе сваякі, таксама і ён, доўгі час супрацьстаяў Ісусу і яго дзеям без усякага разуменьня. Таму Ісусу прыйшлося сваіх сваякоў адпрэчыць, калі ён прапаведаваў у адной хаце (Мк 3, 31-55), калі ён вучыў у сінагозе ў сваім родным горадзе Назарэце, то не атрымаў ухвалы, бо Ян прама кажа, "што і браты яго не верылі ў яго" (Ян 7, 5). Магчыма, Якуб быў да Ўваскрэсеньня Хрыстова часткай і душой апазіцыі сваякоў супраць Ісуса, пакуль яму пасьля Ўваскрэсеньня не зьявіўся Хрыстос і ён не паверыў (I Кар , 15, 7). З тых часоў ён, відаць, адыгрываў у іерусалімскай хрысьціянскай супольнасьці выбітную ролю. Бо нездарма Павел адправіўся пасьля свайго навяртаньня і трохгадовага знаходжаньня ў арабскай пустэльні спачатку ў Іерусалім, каб увайсьці ў кантакт з апосталамі. Там ён бачыўся не толькі з Пятром, а таксама з Якубам, "братам Гасподнім" (Гал. 1, 19). Пасьля сваёй трэці місіянерскай паездкі Павел адправіўся да Якуба; "прыйшлі і ўсе прэсвітары" (Дзеі. 12, 18). Пётр, цудоўнай выявай вызвалены з вязніцы, сказаў здзіўленым сябрам: "Апавесціце пра гэта Якуба і братоў" (Дзеі. 21, 17). Пасля ўцёкаў Пятра Якуб стаў часткай іерусалімскай супольнасьці і карыстаўся вялікай пашанай ва ўсім горадзе, а таксама і ў яшчэ не навернутых юдэяў. На апостальскім сусьветным Саборы ў Іерусаліме (Дзеі. 15) ён гуляў кіраўнічую ролю. Ён лічыў, што юдэі-хрысьціяне павінны строга выконваць закон Майсеяў, аднак не жадаў абцяжарваць хрысьціян-язычнікаў юдэйскім законам абразаньня (Дзеі. 15, 19-21). Паводле Клемента Александрыйскага (царкоўны пісьменнік, памёр к. 210 г.), Іосіфп Флавія (юдэйская крыніца, памёр пасьля 100 г.) ён атрымаў з прычыны сваёй пэўнасьці закону Майсееву ганаровую мянушку "Справядлівы". Якубу ўдалося, дзякуючы яго ўплыву, вялікую колькасьць юдэяў, таксама з асяроддзя фарысеяў, навярнуць у веру ў Ісуса Хрыста. Магчыма нават, што ён - у суправаджэньні сваёй жонкі - прадпрымаў невялікія місіянерскія паездкі ў блізкія ці больш аддаленыя навакольлі Іерусаліма (пар. I Кар 9, 5). Першасьвятар Ананос скарыстаўся на Вялікдзень 62 г. адсутнасьцю пракуратара ў Іерусаліме і загадаў пабіць камянямі любімага народам сведку Хрыста. Паводле Гегесіпы і інш., ён быў скінуты з даху храма і нейкім сукнавалам забіты дубцом. Яго галава шануецца ў Анконе. Ён разглядаецца як аўтар Пасланьня Якуба.