Вялікамучанік Арцём

Вялікамучанік Арцём нарадзіўся ў першай палове III стагоддзя ў Лаодыкіі Сірыйскай ад хрысьціянскіх бацькоў. З юных гадоў ён прысьвяціў сябе служэньню Царкве. У 16-летнім узросьце сьвяты быў пастаўлены чытальнікам і ў гэтым званьні працаваў на працягу 12 гадоў. За стараннасьць да боскіх службаў сьвяціцель Сісіній узвёў яго ў сан дыякана. З такой жа рэўнасьцю і стараньнем сьвяты Арцём выконваў гэта служэньне на працягу 28 гадоў, пасля чаго быў пасьвечаны ў прэсьвітара. У гэтым сане сьвяты Арцём служыў у Царкве Божай 33 гады, прапаведуючы хрысьціянскую веру сярод язычнікаў. Калі імператар Дыёклетыян (284 - 305) пачаў жорсткае ганеньне на хрысьціян, сьвяты Арцём быў ужо старцам. Імператар выдаў указ, каб усе хрысьціяне прынесьлі ахвяры ідалам. Сьвяціцель Сісіній, пазнаўшы пра хуткае прыбыцьцё ў Лаодыкійскую вобласьць вайскавода Патрыкія, разам са сьвятаром Арцёмам пракраўся ў капальню багіні Артэміды. Там яны разбілі і спалілі ідалаў. Язычнікі схапілі сьвятога і адсеклі яму галаву (+ 303)