Вялебная Пелагея

Яна памерла пры імператару Нумерыяне (283-284 гг.); магчыма, таксама пры Дэалеціане (284-305 гг.), калі ёй было 15 гадоў. Калі шпікі атачылі яе хату, каб прыцягнуць яе на суд, яна прасіла дазволіць ёй спачатку апрануцца ў сьвяточную сукенку. Аднак тым часам яна кінулася з даху ўніз, каб выратаваць сваю дзявоцкую нявіннасьць ад грубіянскай салдатні. Ян Залатавуст у Антыёхіі прамовіў (магчыма, у пабудаванай над яе магілай царквы) казань у яе гонар.