Мучанікі Сяргей і Вакх

Паводле легендарнага Жыцьця, яны былі афіцэрамі ў імператарскіх памежных войсках і пры двары вельмі паважаныя. Сергій быў таксама імператарскім таемным сакратаром. Пасьля таго, як стала вядомая іх прыхільнасьць веры Хрыста, у іх былі адняты ўсе знакі вайсковага адрозненьня і іх падверглі розным пакутам. Сергій быў абезгалоўлены, а Вакх да сьмерці забіты бізунамі. Памерлі к. 305 г. у правінцыі Аўгуста Еўфратэзія (паўночная частка Сірыі, заходней верхняга Еўфрата). На Ўсходзе яны, асабліва Сергій, вельмі шанаваліся і былі калісьці таксама знакамітыя як Казьма і Даміян.