+ Сьвяты і слаўны апостал Тамаш

Тамаш згадваецца ў Н.З. у ліку апосталаў (Мц 10, 3; Мк 13, 18; Лк 6, 15; Дзеі 1, 13). У Яна ён тройчы выступае ў якасьці прадстаўніка, які тлумачыць пачуцьці астатніх апосталаў. Калі стала вядома, што Лазар памёр у Віфаніі, і Ісус выказвае жаданьне пайсьці туды, Тамаш выяўляе сваю гатовасьць памерці за яго: "Пойдзем і мы памром зь ім!" (Ян 11, 16). У сваім развітальным слове Ісус кажа пра свой сыход да Айца, але Тамаш яго не разумее: "Пане! Не ведаем, куды ідзеш; і як можам ведаць шлях?" (Ян 14, 5). Самая вядомая сцэна - сцэна з "Тамашам Няслушным". Пасля першапачатковай немагчымасьці паверыць ці нават нежаданьні прымаць яго за праўду сам Уваскрослы прымушае яго схіліць калені і прызнаць: "Бог мой і Бог мой!" (Ян 20, 24-29). Гэтая сцэна вельмі значная для ўсяго Евангельля ад Яна.
Няправільнае тлумачэньне слова "блізьня" прывяло да таго, што Тамаш у апакрыфічных дакумантах (III у.) быў прыняты за брата-блізьня Ісуса. Ён быццам бы быў цясляром і выглядаў вельмі падобным на Ісуса. Ва ўзніклай к. 200 г. легендарнай перапісцы Ісуса з каралём Abgar V Ukka*ma* з Osroene (IV ст. да Р.Х. - VII ст. пасьля Р.Х.) і зноў 13-50 гг. пасьля Р.Х. з рэзідэнцыяй у Едэсе, цяперашняй Urfa (у паўднёва-усходняй Турцыі), і ў іншых сірыйскіх паданьнях Тамаш названы "Judas Тамаш" (блізьня). Ён быццам бы (нароўні з Піліпам і Матфеем) пасьля ўваскрэсеньня Хрыста атрымаў ад яго таемныя адкрыцьці, якія яму вынікала запісаць. Пазьней ён прыбыў у Эдэсу і заснаваў тамтэйшую царкву. Ніякай гістарычнай пэўнасьці гэтыя легендарныя зьвесткі не маюць.
Вялікай увагі заслугоўваюць паведамленьні пра тое, што Тамаш місіянернічаў сярод парфян (іранскае племя вершнікаў), пра гэта паведамляе ўжо Арыген. Затым Тамаш быццам бы адправіўся ў Індыю, навярнуў там цара Gundaphar (I ст. пасьля Р.Х.) і памёр пакутніцкай сьмерцю ў Каламіна.
Існаваньне цара Gundaphar (I ст. пасьля Р.Х.) пацьверджана знаходкамі старажытных манет. Месца "Каламіна" не ўдалося надзейна ідэнтыфікаваць і дагэтуль. Верагодна, месцам яго пакутніцтва зьяўляецца так званая "Вялікая гара Тамаша" каля Майланура, прадмесьце цяперашняга Мадраса (усходняе ўзбярэжжа паўднёвай Індыі). На гэтай гары ў 1547 г. была пабудавана царква Тамаша. На яе алтары стаіць знойдзены ў 1574 г. крыж Тамаша з надпісам на пехлеві, якую тлумачаць вельмі па-рознаму (пехлеві - мова парфян), ад VI - VIII стст. У хрысьціян Тамаша ў Малабары (Керала, паўднёва-заходняе ўзбярэжжа Індыі) існуе старажытная традыцыя адносна пропаведзі і пакутніцтва апостала Тамаша.