Мучаніца Харытына Пантыйская

У дзяцінстве засталася сіратой і была выгадавана як родная дачка набожным хрысьціянінам Клаўдзіем. Дзяўчына была выдатная сабой, сваім розумам, дабрынёй і гарачай верай. Любоў да Хрыста яна несла іншым людзям і шматлікіх навярнула на шлях выратаваньня.
Падчас ганеньня імператара Дыёклетыяна (284 - 305) за цьвёрдае спавяданьне Бога Ісуса Хрыста сьвятая Харытына была падвергнута жудасным катаваньням і сканала з малітвай да Бога (у 304 годзе).