Сьвятамучанік Дзяніс Арэапагіт, біскуп Афінскі

Жыў у горадзе Афіны. Там жа выхоўваўся і атрымаў класічную элінскую адукацыю. Затым адправіўся ў Егіпет, дзе ў горадзе Іліёполе вывучаў астраномію. Разам з сябрам Апалафанам ён быў сьведкай сонечнага зацьменьня ў момант распяцьця на Крыжы Бога Ісуса Хрыста. "Гэта ці Бог, Стваральнік усяго свету, пакутуе, ці гэты сьвет бачны канчаецца", - сказаў тады Дзяніс. У Афінах, куды ён вярнуўся з Егіпту, яго абралі чальцом арэапагу (вярхоўнага афінскага суда).
Калі сьвяты апостал Павел прапаведаваў у афінскім арэапагу (Дзеі 17, 16 - 34), Дзяніс прыняў гэта выратавальнае дабравесьце і стаў хрысьціянінам. На працягу трох гадоў Дзяніс быў паплечнікам сьвятога апостала Паўла ў пропаведзі Слова Божага. Пасьля апостал Павел паставіў яго біскупам горада Афін. У 57 годзе сьвяты Дзяніс прысутнічаў пры пахаваньні Найсьвяцейшай Багародзіцы.
Памёр пакутніцкай сьмерцю (па старажытных звестках, заснаваным на сьведчаньні апалагета Арыстыда).