Вялебны Раман Міласьпеўца

Сьвяты пакутнік Раман быў дыяканам храма Кесарыі Палестынскай. Падчас аднаго з ганеньняў на хрысьціян ён перасяліўся ў Антыёхію, дзе ўмацоўваў хрысьціян у веры сваім прыкладам і гарачай казаньню.
Калі кіраўнік Антыёхіі Аскліпіад задумаў разбурыць хрысьціянскі храм, сьвяты Раман заклікаў вернікаў абараніць сваю сьвятыню. Ён пераканаў іх у тым, што калі яны захаваюць храм, то будуць цешыцца тут, на зямлі, у Цэрквы ваяўнічай, а калі загінуць пры абароне храма, то будуць цешыцца ў пераможнай Царкве Нябеснай. Бачачы такую рашучасьць народа, кіраўнік не асмеліўся выканаць свайго намеру.
Праз некаторы час, калі ў горадзе пачалося паганскае сьвята і мноства людзей з усёй акругі прыйшло ў Антыёхію, сьвяты Раман пачаў выкрываць ідалапаклонства і заклікаў усіх ісьці за Хрыстом. Яго схапілі і падверглі пакутам.
Пакутнік Раман быў прысуджаны да спаленьня, але раптоўны лівень загасіў агонь. Сьвяты стаў услаўляць Хрыста і ганіць паганскіх богаў. Кіраўнік загадаў адразаць яму язык, але, і пазбаўлены языка, сьвяты Раман працягваў гучна славіць Бога. Тады каты прысудзілі яго да павешаньня.