Успамін абнаўленьня Храму Ўваскрасеньня

Сьв. Канстанцін Вялікі (306-337) пабудаваў на Галгофе сьвятыню Уваскрасеньня Гасподняга. 13 верасьня 335 года яна была пасьвячаная. З таго году абыходзіцца ў Царкве ўспамін тае падзеі.

Сьвятамучанік Карніл

Сьвятамучанік Карніл быў сотнікам кагорты, званай італійская. Яго анёл Госпадавы папярэдзіў, каб пайшоў і знайшоў Пятра ў горадзе Ёпе. Пётр быў перакананы ў візіі, што “ў кожным народзе яму падабаецца той, хто Яго баіцца і паступае справядліва” Дз 10, 34.
Дух Сьвяты зыйшоў на Карніла і Пётр не насьмеліўся адмовіць яму хросту. Гэта быў першы хрост не-габрэя. Дз 10, 1-11, 18