Нараджэньне Найсьвяцейшай Багародзіцы

Гэтае сьвята бярэ пачатак з урачыстага пасьвячэньня сьвятыні сьвятой Ганны ў Ерусаліме. Паводле традыцыі на тым месцы стаяў дом у якім нарадзілася Багародзіца. Згодна з старажытнымі апокрыфамі і пазьнейшым протаевангельгем Якуба бездзетныя Якім і Ганна атрымалі візію анёла, які спавясьціў ім што ад іх народзіцца дачка, якая адыграе вялікую ролю. Якім і Ганна праз некаторы час пасьля нараджэньня Марыі аддалі яе ў Ерусалімскую сьвятыню.
Літургічная традыцыя падкрэсьліве вялікі сэнс гэтага сьвята, які палягае ў праўдзе пра надзвычайным удзеле Марыі ў справе адкупленьня чалавецтва.