Успамін цуда сьвятога Арханёла Міхаіла ў Калосах

У Калосах існавала даўняя хрысьціянская сьвятыня, каля якой была цудатворная крыніца. Шмат людзей хрысьціян і паган прыходзіла да яе і навярталіся да праўдзівага Бога. Раз’юшаныя пагане задумалі зьнішчыць сьвятыню і вернага слугу Гасподняга Архіпа, які служыў пры сьвятыні. Яны паспрабавалі скіраваць паток вады, які бег непадалёку на сьвятыню. Але зьявіўся арханёл Міхал, які разьбіў скалу ў якую і ўвайшлі воды патоку, не прынесшы ніякай шкоду сьвятыні.