Прарок Захарыя, бацька сьв. Яна Прадвесьніка

Прарок Захарыя, бацька сьв. Яна Прадвесьніка быў сьвятаром з галіны Аўдзея, меў жонку Альжбэту з пакаленьня Арона, каторая была няплодная. Калі аднойчы служыў у сьвятыні паказаўся яму анёл Габрыэль, які прадказаў што ў яго народзіцца сын, які атрымае імя Ян. Ён не паверыў анёлу, у яго адняло мову. Запытаны пра імя народжанага сына адказаў Ян і адразу пачаў гаварыць. Паводле традыцыі Альжбэта хавалася ад перасьледу Ірада падчас забіцьця немаўлят у Бэтлееме. У гэты час Захарыя выконваў службу ў сьвятыні. Запытаны, дзе знаходзіцца ягоны сын, адказаў што не ведае. Паводле загаду Ірада быў забіты паміж ахвярнікам і сьвятыняй (Мц 32. 35). Ян Прадвесьнік аставаўся ў пустыні аж да пачатку сваёй прарочай місіі.