Сьвятамучанік Вавіла

Сьвятамучанік Вавіла, біскуп Вялікае Антыёхіі вызнаў веру ў часу перасьледу Дэцыя, памёршы ў вязьніцы ў 250 годзе.

Прарок Майсей

Прарок Майсей нарадзіўся ў Егіпце, быў быў пакліканы Богам, каб вывесьці свой народ з рабства і прывесьці яго ў зямлю абяцаную Богам свайму народу. Бачыў Бога, наколькі гэта магчыма было чалавеку пасьля соракадзённага посту. ад Бога атрымаў табліцы з дзесяцьма прыказіньнямі. Памёр не ўвайшоўшы ў Абяцаную зямлю.