Мучанік Мамант

Мучанік Мамант быў сынам Тэадота і Руфіны – хрысьціянаў, перасьледваных за веру. Нарадзіўся ў турме, калі ягоныя бацькі памерлі ў турме, то ім заапекавалася багатая ўдава, дала яму добрую адукацыю. З малых гадоў Мамант вылучаўся пабожнасьцю. У веку 15 гадоў (275 г.) ён быў забіты за веру Хрыстову ў Кесарыі Кападакійскай.