Тры патрыярхі Канстантынопальскія: Аляксандр, Павал Новы і Ян

Патрыярх Аляксандр прымаў удзел у Першым Сусьветным саборы (325) замест сьв. Мітрафана, патрыярха Канстантынопальскага, які быў вельмі пахілага веку. Па сьмерці партыярха Мітрафана быў яшчэ займаў патрыяршы пасад 13 гадоў і памёр поўны гадамі ў 340 годзе.
Сьвяты Ян ІІ паходзіў з Кападокіі, быў сьвятаром і сінкелам канстантынопальскай царквы пасьля сьмерці патрыярха Цімафея (511-518) імператар Анастазій (491-518) выюраў яго на арцыбіскупа гэтага горада. Склікаў у Канстантынопалі сінод супраць монафізітаў. Быў вельмі цнатлівым. Памёр у лютым 520 года.
Патрыярх Павел ІV Малодшы быў чытальнікам. Пасьля доўгага перыяду вакантнага пасаду патрыярха быў выбраны на гэтую пасаду насуперак сваёй волі. Іконаборца імператар Лявон ІV Хазар, вымусіў Паўла падпісаць дакумент, у якім патрыярх адмаўляўся аддаваць пашану іконам. Пасьля сьмерці імператара аддаліўся ў манастыр. Быў інспіратарам скліканьня усяленскагага сабору для падцьверджаньня праўдзівасьці шанаваньня ікон. Быў вядомы сваім міласэрдзьдзем.