Перанясеньне пачэсных мошчаў апостала Баўтрамея

Сёньня згадваецца перанясеньне пачэсных мошчаў апостала Баўтрамея. Паводле традыцыі ён ідэнтыфікуецца з евангельскім Натанаэлем. Прапаведваў Евангельле ў Месапатаміі, быў замучаны праз зьдзіраньне скуры. Ягоныя мошчы ў палове ІХ стагодзьдзя былі перанесеныя ў Беневент, а пасьля, паводле загаду імператара Атона ІІІ былі перанесеныя ў Рым і ўмешчаныя ў царкве на Тыбравым востраве.

Апостал Ціт з 70-ці

Апостал Ціт з 70-ці, паходзіў з паганскай сям’і, быў навернены апосталам Паўлам і стаўся ягоныс гарлівым памочнікам. Быў прызначаны біскупам Крыта. Адзін зь лістоў апостала Паўла, які быў прызнаны аўтэнтычным і ўвайшоў да канону сьв. Пісьма накіраваны да яго. Мошчы яго спачываюць у венецыянскім саборы сьвятога Марка.