Мучанік Луп

Мучанік Луп жыў на пераломе ІІІ і ІV стагодзьдзяў, быў слугою вялікамучаніка Зьміцера. Калі ягоны гаспадар памёр, сьведчачы Хрыста, Луп забраў ягоны пярсьцёнак і памачыў сваю вопртку ў крыві мучаніка. Праз гэтыя рэліквіі пазьней адбылося багата цудаў. Аднойчы разьбіўшы статуі паганскіх божышчаў, быў мучаны і, пазьней засечаны мечам паводле загаду Максіміяны Галерыя.

Сьвятамучанік Ірыней, біскуп Ліёнскі

Сьвятамучанік Ірыней, біскуп Ліёнскі, нарадзіўся паміж 130 і 140 гадамі. Быў вучнем сьвятога Палікарпа Сьмірнскага. Некаторы час правёў у Ліёне ў Галіі адкуль баў высланы, каб завесьці да Рыму Сьпіс мучанікаў ліёнскіх. Вярнуўся ў Ліён ужо біскупам. Яго прызначыў на гэтую пасаду папа Элеўтэр. Быў вядомы сваімім шматлікімі пасланьнямі сярод якіх Супраць Гарэсіяў вучыў, што гарантам захаваньня веры ёсьць перадача яе ад апосталаў да біскупаў. Лічыў Рымскую катэдру адным з гарантаў перадачы чыстай хрысьціянскай веры, таму, што яна была заснаваная апосталамі.