Мучанік Андрэй Страцілат і інш.

Мучаніка Андрэя Страцілата і 2593 таварышаў засьведчылі Хрыста ў 302 годзе падчас панаваньня імператара Максіміна. Сьв. Андрэй ваяваў на ўсходніх межах імперыі пад кіраўніцтвам радцы Антыёха. Антыёх аднойчы выслаў Андрэя на чале з войскам каб адбіць атаку персаў, якія прайшлі глыбока ў рымскую тэрыторыю. Клічучы імя Ісуса і заклікаючы да гэтага іншых ваяроў, перамогшы з Ім, Андрэй прычыніўся да наверненьня сваіх таварышаў. Пасьля паверненьня з бітвы, радца Антыёх судзіў па абвінавачаньні ў вызнаваньні хрысьціянства Андрэя і яго паплечнікаў. Яны былі мучаныя і пакараныя сьмерцю.