Мучанік Мірон

Мучанік Мірон пацярпеў за веру ў Кізіку ў Прапанцідзе ў часы кіраваньня імператара Дэцыя (294-251). Быў сьвятаром. Аднойчы, калі ён адпраўляў Службу Раства Хрыстовага радца Ахаі Антыпатрас увайшоў у сьвятыню, каб арыштаваць хрысьціянаў. Сьвяты Мірон адважна бараніў сваю аўчарню і выступаў супраць бяспраўя. Пасьля шматлікіх катаваньняў памёр у Кізіку ў 250 годзе.