Сьвята Нерукатворнага вобразу Госпада Нашага Ісуса Хрыста

Паводле традыцыі сірыйскі цар Аўгар, які пакутваў на страшэнную хваробу ўведаўшы пра Ісусу паслаў свайго пасланьніка з просьбай пра ацаленьне і загадам напісаць ягоны партрэт. Хрыстос пачуўшы ад пасланьніка пра ягонае заданьне ўмыў твар і абцёрся палатном, на якім адбіўся вобраз Хрыста. Цар быў аздароўлены апосталам Тадэям, высланым Хрыстом у Сірыю. Паводле паданьня і гістарычных сьведчаньняў Нерукатворны вобраз Ісуса Хрыста доўга захоўваўся у Эдэсе, сталіцы колішняга царства Аўгара. Некаторыя дасьледчыкі выводзяць паходжаньне эдэскага вобразу ад плашчаніцы, у якую быў загорнуты Хрыстос пасьля сьмерці і настойваюць што цяпер ён знаходзіцца ў Турыне.