Мучанікі Фоцій і Анікіта

Мучанікі Фоцій і Анікіта паходзілі з Нікамедыі. Былі замучаныя ў падчас панаваньня Дыяклецыяна. Анікіта быў на высокай вайсковай пасадзе крытыкаваў Дыяклецыяна за тое, што ён запалохваючы хрысьціян выставіў на рыекавай плошчы прылады катаваньня. За гэта ён быў шматкроць і на розныя спосабы мучаны, але нічога яму не зашкодзіла. Аддаў Богу душу ён толькі тады, калі яго кінулі разам з ягоным стыечным братам Фоціям у разжараную печ. Многа хрысьціянаў заахвочаныя іхным прыкладам таксама вызнаючы Хрыста ўвайшлі ў гэтую печ.