Апостал Мацьвей

*Апостал Мацьвей быў выбраны на месца Юды. Разам з апосталамі прыняў Духа Сьвятога. Традыцыя кажа, што прапаведваў Хрыста ў Эфіёпіі, а потым у Калхідзе. Не ведама дакладна якім чынам памёр, але ўсе крыніцы згодна пераказваюць што гэта была сьмерць мучаніка. Маці Канстанціна Вялікага Алена прывезла рэліквіі апостала да Рыму. Існуе два варыянты далейшага іх лёсу. Адзін гаворыць, што яны знаходзяцца ў базыліцы Санта Марыя Маджорэ. Іншая версія цьвердзіць, што яны знаходзяцца ў горадзе Трэвір, і ў блізкім ад яго бенедыктынскім абацтве.