Вялебны мучанік Дамецій

Вялебны мучанік Дамецій нарадзіўся ў Персіі. З малых гадоў ведаў пра Хрысьціянства аднаго разу пастанавіў хрысьціцца і пайшоў да Нісібі, дзе і застаўся ў манастыры. Ягоныя пабожнасьць і аскетызм спакусілі спаўбратоў на духоўную зайздрасьць і Дамецій вымушаны быў пакінуць гэты манастыр і перайсьці да манастыра сьв. Сяргея і Бакха ў Тэадозіопалі. Там ён пасьля выпрабаваньня быў высьвечаны на дыякана. Не хочучы (праз адчываньне недастойнасьці) стаць сьвятаром пайшоў у сырыйскія горы, дзе жыў пад адкрытым небам. Неўзабаве да яго прылучыліся некаторыя браты і яны разам сталі жыць у пясоры. Напрыканцы свайго жыцьця сьвятому Дамецыю выпала засьведчыць Хрыста сваёю сьмерцю. Імператар Юльлян Адступнік, калі йшоў з паходам на персаў праходзіў каля пачоры, у якой жылі манахі і загадаў яе каменямі засыпаць.