ПЕРАМЯНЕНЬНЕ ГОСПАДА НАШАГА ІСУСА ХРЫСТА

Гэта сьвята адзначаецца на ўспамін падзеі, апісанай у Евангельлях, калі апосталы Пётр, Ян і Якуб разам з Ісусам ўзышлі на гару Табор, дзе Ісус перамяніўся перад імі. Зьзяньне Боства, якое праменявала ад Хрыста мусіла прыгатаваць апосталаў да будучай цярпеньня і сьмерці на Крыжы Хрыста.
Сьвяткавацца гэтая падзея ў Царкве пачала прыблізна з VI стагодзьдзя і прымеркавана была да асьвячэньня цэркваў, збудуваных на гары Табор.