Мучанік Яўсігней

Мучанік Яўсігней служыў у войску падчас калі пачаўся перасьлед хрысьціянаў за часоў Юльляна Адступніка. Стары салдат Яўсігней, які служыў у войску яшчэ за Дыяклецыяна, мужна бараніў хрысьціянства і выхваляў выбар Канстанціна на карысьць хрысьціянства і ягоную дзяржаўную мудрасьць. Але Юльлян кпіў і сьмяяўся зь яго і ўрэшце загадаў засячы Яўсігнея мечам.