Вялебныя Ісак, Далмат і Фаўст

Вялебны Далмат быў рымскім патрыцыям і жаўнерам другога імператарскага легіёну Scholarii, але з любові да Бога ён пакінуў жонку і дачку і разам з сынам Фаўстам накіраваўся да вялебнага Ісака. У манастыры, якім кіраваў Ісак яны дасяглі вялікай ступені дасканаласьці. Са сродкаў Далмата яны пабудавалі манастыр, дзе Ісак, а потым Далмат былі настаяцелямі. У 431 годзе сьв. Далмат прымаў удзел у паседжаньнях усяленскага сабору ў Эфесе ў 431 годзе. Сьв. Далмат памёр каля 440 году. Яго наступнікам быў ягоны сын Фаўст.