Перанясеньне мошчаў першамучаніка і архідыякана Сьцяпана

Калі сьв. Сцяпана ўкаменавалі, ягонае цела, з заахвоты Гамлііла, настаўніка сьвятога перанесьлі да ягонага маёнтка, дзе ён праз некаторы час і сам спачыў. У 415 годзе сьвятар Люцыян, які працаваў у царкве каля месца пахаваньня у надзвычайнай нітэрвенцыі даведаўся пра месца пахаваньня сьв. Стэфана. Паведамленыя ім біскупы пастанавілі перанесьці цела сьвятога першамучаніка ў Ерусалім.