Вялікамучанік Панцялейман, лекар

Сёньня згадваем памяць вялікамучаніка Панцялеймана, лекара. Ён быў вучням сьвятара Ермалая, якога згадвалі ўчора. Быў лекарам і лячыў не толькі сродкамі лекарскімі, але перадусім імем Хрыстовым. Да яго дзейнасьці вельмі пасавала ягонае імя Панцялейман у перакладзе з грэцкай поўны міласэрдзя. Аднагао разу прызываньнем імя Хрыстовага ён адкрыў вочы сьляпому і праз гэта адкрыў яму вочы на сьвятло веры. Прыкліканы на суд сьляпы, запытаны пра акалічнасьці свайго аздараўленьня падаў імя лекара і гісторыю свае хваробы пасьля чаго памёр. Закліканы на суд Панцялейман мужна сьведчыў Хрыста і пасьля жахлівыхпакуь быў засечаны мечам у 305 годзе за панаваньня імператара Максіміліяна на Ўсходзе.