Мучанікі Трахім, Тэафіл і інш.

Сёньня сьвяткуем памяць мучанікаў Трахіма, Тэафіла і іхных таварышаў. Яны вызналі веру ў Хрыста праз мучаніцтва падчас панаваньня імператара Дыяклецыяна (284-305). Адмовіліся скласьці ахвяру паганскім бажкам, і за тое ім пераламлі голені і ўкінулі у вагонь з якога яны выйшлі непашкоджанымі. Пасьля чаго мучыцелі паадсякалі ім галовы.

Пачаеўская ікона Маці Божай

Пачаеўская ікона Маці Божай была вядомая шматлікімі цудамі ў шэрагу якіх захаваньне Багародзіцай Пачаева (цяпер Тэрнопальская вобласьць Украіны) ад нашэсьця татар. Вядомая і шанаваная здаўна ікона Багародзіцы ў Беларусі.