Міраносіца і роўная апосталам Марыя Магдалена

Міраносіца і роўная апосталам Марыя Магдалена паходзіла з гораду Магдала каля Тыберыядкага возера. Была вызваленая Хрыстом ад сямі дэманаў. Сталася ягонай вучаніцай. Была першая, хто разам з Багародзіцай бачыла Уваскрослага Хрыста. Нге вядома дакладна чым займалася пасьля Ушэсьця Госпада, але традыцыя пераказвае, што яна вельмі прычыніласяда распаўсюджваньня веры ў Хрыста і таму названая раўнай апосталам.