Вялікамучаніца Марына

Вялікамучаніца Марына была дачкой паганскага сьвятара. Была замучана падчас кіраваньня імператара Клаўдзія ІІ Гота (268-269). Пасьля сьмерці маці была аддадзеная на выхаваньне адной жанчыне, якая была хрысьціянкай. Калі мела 15 гадоў была арыштаваная і прыведзеная да зьверхніка Антыёхіі Пісідзкай Алімбріоса. Калі яе запыталі пра веру, адказала, што кліча імя Госпада Ісаса Хрыста. Была закаваная ў кайданы, пасаджаная ў вязьніцу, бічаваная і засечаная мечам.

Павал Гойдыч, біскуп Прэшаўскі

Сёньня таксама згадваецца Прэшаўскі біскуп Павал Гойдыч. Ён, не адступіўшы ад царквы, прайшоўшы чэхаславацкую турму, розныя катаваньні фізічныя і псіхалагічныя, памёр у вязьніцы, сьведчачы Хрыста.