Сьв. Атэнаген

Сьв. Атэнаген быў біскупам Себасты, у Арменіі. Жыў каля горада ў невялікім манастыры. Падчас Дыяклецыянавага перасьледваньня разам са сваімі вучнямі быў схоплены і прымушаны да здрады Хрысту. Адмовіўшыся, большасьць мучанікаў была засечана мечам, а Атэнаген спалены.