Сьвяты раўнаапостальны князь Уладзімір

Сёньня сьвятога раўнаапостальнага князя Ўладзіміра. Князь, які спрычыніўся да афіцыйнага увядзеньня хрысьціянства на Русі. Пачаткам яго наверненьня лічыцца шлюб з дачкой візантыйскага імператара Ганнай. Як хрысьціянін пакінуў сваіх шматлікіх жонак, пачаў весьці хрысьціянскі лад жыцьця.

Мучанікі Кірык і Юліта

Мучанікі Кірык і Юліта паходзілі з Іконіі, былі замучаныя за часоў Дыяклецыяна. Паводле легендарных зьвестак Кірык быў немаўлям у веку трох гадоў. Калі ягоную матку Юліту схапілі, то ў малога Кірыка зьверхнік правінцыі спрабаваў пяшчотамі дамагчыся прыхільнасьці. Але немаўля сярод дзіцячага лепятаньня вымавіла імя Хрыста і адпіхнула злачынцу. Раз'юшаны кат забіў малога, а, потым, пасьля катаваньняў, да Бога адышла і ягоная маці.