Сабор сьвятога арханёла Габрыэля

Арханёл Габрыэль – адзін з сямі арханёлаў, згаданых па імёнах у традыцыі Царквы. Арханёл Габрыэль зьвеставаў Багародзіцы пра тое, што яна народзіць Збаўцу Сьвету.

Вялебны Сьцяпан Саваіт

Сьцяпан Саваіт паводле традыцыі быў сваяком Яна Дамаскіна. Сваё аскетычнае змаганьне праводзіў у Лаўры сьвятога Савуы. Ён аўтар шматлікіх царкоўных песнасьпеваў – канонаў. Пакінуў пасьля сябе апісаньне мучаніцтва 20-ці манахаў манастыра сьв. Савы, забітых у 797 годзе.