Перастаўленьне блаславёнае Вольгі, княгіні Кіеўскай

Яна прыняла хрост у Канстантынопалі, стаўшы хроснай дачкой імператара Канстантына VII Парфірагенета. Запрашала на місію сьвятароў у імператара заходняй Рымскай імперыі Атона І. Паспрыяла пашырэньню хрысьціянства на Русі, але канчаткова хрысьціянства перамагло толькі падчас панаваньня яе унука Ўладзіміра. Памерла ў 969 годзе.