Вялебны Тамаш

Вялебны Тамаш з гары Малеі быў жаўнерам. З любові да Хрыста стаў манахам і выправіўся на гару Малея на Пелапанесе. Памёр пад канец Х стагоддзя.

Вялебны Акакій

Вялебны Акакій быў паслушнікам у аднаго суворага і жорсткага старца. Старац прымушаў яго працаваць да зьнясіленьня, трымаў галодным, біў. Не вытрываўшы такога стаўленьня, Акакій памёр. Пасьля сьмерці Акакія старац пакаяўся, жыў каля магілы вучня і памёр ў малітвах.